BE RU EN

Першы энэргаблок БелАЭС зноў не працуе

  • 25.04.2022, 19:25

Што адбылося гэтым разам?

Першы энэргаблок Беларускай атамнай электрастанцыі зноў не працуе. Гэтым разам ён выведзены ў планава-папераджальны рамонт, паведамляе Мінэнэрга.

Першы энэргаблок БелАЭС выведзены ў планава-папераджальны рамонт.

Такія планавыя тэхналагічныя працы штогод праводзяцца на атамных станцыях для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання, расказалі ў Мінэнэрга.

Плануецца, што на БелАЭС адрамантуюць абсталяванне рэактарнай устаноўкі, у тым ліку парагенератары, кампенсатар ціску, галоўныя цыркуляцыйныя помпы і турбагенератары, а таксама правядуць кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання рэактара і трубаправодаў сістэм, важных для бяспекі энэргаблока.

Таксама часткова перазагрузяць у рэактар свежае ядравае паліва.

Першы энэргаблок Беларускай атамнай электрастанцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Да аб'яднанай энэргасістэмы краіны яго падключылі 3 лістапада 2020 года.

З таго моманту БелАЭС выпрацавала 9,3 млрд кВт/г электраэнэргіі, праўда за ўвесь гэты час яе неаднаразова адключалі ад сеціва - усяго прастою набегла на 173 дні, або 45,5% ад усяго часу працы станцыі.

Апошнія навіны