BE RU EN

Максім Пакроўскі расказаў, што ён думае пра землякоў

  • 21.04.2022, 23:40

Гурт «Ногу свело!» выпусціў новы кліп.

Расейскі гурт "Ногу свело!" 19 красавіка на сваім канале ў YouTube прэзентаваў відэа на антываенную песню "Пакаленне Z".

У роліку франтмэн гурта Максім Пакроўскі, седзячы каля вогнішча, спальвае расейскую свастыку, а на экране ў гэты час усплываюць каментары расейцаў, якія падтрымліваюць вайну РФ супраць Украіны.

"Просім аднадумцаў не крыўдзіцца: у відэа мы выкарыстоўваем каментарыі тых, хто мала што разумее і не звык выкарыстоўваць сваю галаву па прызначэнні. Наша відэа менавіта пра гэта. Калісьці мы паўторым нашу традыцыю фанацкіх відэа, у якіх пакажам каментары, у якіх вы гаварыце нам добрыя словы. Але пакуль вы падтрымліваеце нас - мы падтрымліваем вас. Не адчайвайцеся і памятайце пра маральныя арыенціры, што белае - гэта белае, чорнае - гэта чорнае, а двойчы два чатыры", - анансаваў прэм'еру кліпа Пакроўскі.

Ён падкрэсліў, што з кожнага выпрабавання важна выйсці годна.

Песня пачынаецца са звароту да насельніцтва РФ: "Русские, мы все про…ли, а было так хорошо в начале: большая страна и демократия, нефтяная труба... Русские, мы одичали, Но были не так опасны пока мычали, а теперь готовы порвать зубами за право умереть рабами".

У адным з куплетаў спявак спявае, што ён "не с этими и не с теми. Я сам по себе. Таким и останусь. А кто недоволен, идите в …".

Апошнія навіны