BE RU EN

Тэнісістаў з Беларусі і Расеі не дапусцяць на Уімблдон

  • 20.04.2022, 9:32

Такія абмежаванні ўводзяць упершыню з часоў Другой сусветнай вайны.

Адзін з чатырох турніраў Вялікага шалома плануе забараніць удзел спартоўцаў з Беларусі і Расеі праз агрэсію гэтых краін у дачыненні да Украіны, паведамляе The New York times.

Уімблдонскі турнір пачынаецца 27 чэрвеня і ён стане першым, які абмежаваў удзел асобных спартоўцаў з Беларусі і Расеі. Гэта адбудзецца ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны, калі гульцам з Нямеччыны, Японіі і іншых краін не дазвалялася ўдзельнічаць у турніры.

Пад забарону можа патрапіць шэраг гульцоў з высокім рэйтынгам, у тым ліку беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Апошнія навіны