BE RU EN

Марадзёры адпраўляюць з беларускага Мазыра нарабаваныя рэчы ў РФ: Відэафакт

  • 2.04.2022, 12:31

Акупанты штурмуюць у Беларусі службы кур'ерскіх даставак.

Расейскія акупанты-марадзёры, якія ўцяклі з Кіеўскай вобласці, штурмуюць кур'ерскія дастаўкі, каб адправіць дадому нарабаванае

«Цяпер акупанты знаходзяцца ў аддзяленні расейскай службы экспрэс-дастаўкі СДЭК у Мазыры і афармляюць дастаўку рэчаў», – піша «Беларускі Гаюн».

Таксама паведамляецца, што ў Хойніках салдаты заходзілі на пошту і пыталіся пра магчымасць адпраўкі міжнародных пасылак. У іх удакладнілі, што там будзе, на што яны адказалі: «Мабільныя тэлефоны, рэчы».

Апошнія навіны