BE RU EN

Украіна заменіць Расею на чэмпіянаце свету ў валейболе

  • 14.04.2022, 21:08

Спартоўцы краіны-акупанткі былі дыскваліфікаваныя.

Мужчынская зборная Украіны ў валейболе будзе ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету – 2022 замест дыскваліфікаванай Расеі.

"Прэзідэнт ГА ФВУ Міхаіл Мельнік атрымаў ліст ад ФІВБ, у якім паведамляецца, што Украіна згуляе на чэмпіянаце свету – 2022 замест Расеі", – гаворыцца ў заяве прэс-службы ФВУ.

Украіна зойме месца Расеі ў групе А пад першым сеяным нумарам, яе спаборнікамі стануць зборныя Сербіі, Туніса і Пуэрта-Рыка.

Нагадаем, што ў верасні 2021 года мужчынскай зборнай Украіны для трапляння на чэмпіянат свету – 2022 не хапіла аднаго ліцэнзійнага месца.

Чэмпіянат свету ў валейболе 2022 года павінен быў прайсці з 26 жніўня да 11 верасня 2022 года ў дзесяці гарадах Расеі, аднак праз уварванне ва Украіну турнір у акупантаў забралі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, чэмпіянат свету адбудзецца ў Польшчы і Славеніі.

Апошнія навіны