BE RU EN

Ва Украіне смерцю храбрых загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін»

  • 4.03.2022, 15:32

Героям слава!

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін».

Напярэдадні ён атрымаў раненне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму паспелі зрабіць аперацыю, але не выратавалі.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі ў беларускай роце тэрытарыяльнай абароны.

У палку «Азоў» Ілля ваяваў з 2014 года.

«Гэта мой брацкі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць», - казаў ён. У 2022 годзе Ілля зноў пайшоў у добраахвотнікі - на гэты раз у Беларускае падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны Кіева.

Апошнія навіны