BE RU EN

Баксёр з Казахстана выйшаў на бой са сцягам Украіны

  • 30.03.2022, 19:48

Тэмірлан Ракумаў асудзіў дзеянні Расеі і назваў прэзідэнта РФ забойцам.

25 сакавіка ў ЗША прайшоў паядынак паміж амерыканскім баксёрам Ісой Шэлданам і прадстаўніком Казахстана Тэмірланам Ракумавым.

Бой скончыўся перамогай Ракумава тэхнічным накаўтам у чацвёртым раўндзе.

На гэты бой казахстанскі баксёр выйшаў з сіне-жоўтым сцягам у знак падтрымкі Украіны ў вайне з расейскімі акупантамі, а пасля сваёй перамогі выступіў з моцай прамовай, у якой ён жорстка асудзіў развязаную Пуціным вайну супраць Украіны і назваў прэзідэнта краіны-агрэсара забойцам.

«Я хачу выказаць падтрымку Украіне, таму што мой трэнер з Украіны, мой дзядзька з Украіны. Проста зараз ва Украіне ідзе вайна. Гэта вельмі жудасна. Там паміраюць нявінныя людзі. Не вайне, не вайне! Толькі мір. Пуцін - забойца», - сказаў Ракумаў.

Апошнія навіны