BE RU EN

Ілан Маск адаптуе Starlink для Украіны

  • 3.03.2022, 21:29

Амерыканскі мільярдэр падтрымлівае Украіну ў барацьбе з рашыстамі.

Амерыканскі вынаходнік і кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск адаптуе Starlink для Украіны, піша «Униан».

«Абнаўляем праграмнае забеспячэнне для зніжэння пікавага спажывання энэргіі, каб Starlink можна было сілкаваць ад аўтамабільнага прыпальвальніка.

Уключаны мабільны роўмінг, таму антэна можа падтрымліваць сігнал падчас руху транспартнага сродку», - паведаміў Маск.

Starlink – глабальная спадарожнікавая сістэма, якая разгортваецца кампаніяй SpaceX для забеспячэння высакахуткасным шырокапалосным спадарожнікавым доступам у Інтэрнэт у месцах, дзе ён быў ненадзейным, дарагім ці цалкам недаступным.

Апошнія навіны