BE RU EN

Беларускія рок-зоркі запісалі песню ў падтрымку Украіны

  • 28.03.2022, 12:29

Яна называецца «Героям слава!» і запісана на ўкраінскай мове.

Беларускія музыкі Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Юры Стыльскі, а таксама польскі выканавец Томаш Арганек выпусцілі песню ў падтрымку Украіны. Яна называецца "Героям слава!" і запісаная на ўкраінскай мове.

"Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў, — пішуць аўтары. — Гэта патрэбна для дапамогі Украіне ў яе барацьбе супраць імперыі-агрэсара. І вось наш музычны ўклад у гэтую барацьбу. Слава Украіне! Жыве Беларусь!"

Апошнія навіны