BE RU EN

Створаная рэкордна маленькая батарэйка

  • 22.02.2022, 16:55

Яе памер меншы за міліметр.

Спецыялісты Хемніцкага тэхнічнага ўніверсітэта (Нямеччына) спраектавалі рэкордны па памеры акумулятар для сілкавання невялікіх дэвайсаў. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Advanced Energy Materials.

У матэрыяле гаворыцца, што навукоўцам удалося стварыць маленькую батарэйку, памер якой не перавышае аднаго квадратнага міліметра. Гэты элемент здольны забяспечваць энэргіяй малюсенькія кампутары і прадметы інтэрнэту рэчаў (Internet of Things, IoT).

Са слоў нямецкіх спецыялістаў, многія малюсенькія прыборы - напрыклад, біясумяшчальныя датчыкі ў арганізме, патрабуюць ад батарэй адпаведнага памеру. Найбольш перспектыўнымі ў гэтай галіне з'яўляюцца невялікія фотаэлектрычныя і сонечныя элементы, якія пераўтвараюць святло ў электрычную энэргію на невялікіх кампутарных чыпах. Аднак святло і вібрацыя, неабходныя для іх функцыянавання, даступныя не заўсёды.

У сувязі з гэтым спецыялісты сталі выкарыстоўваць прынцып «швайцарскага рулета» (Swiss-roll), які ўжываецца пры распрацоўцы акумулятараў звычайнага памеру. Тут на паверхню нацягнутай пласціны наносяцца тонкія пласты палімерных, металічных і дыэлектрычных матэрыялаў.

Навукоўцы распавялі, што ўжыты імі метад дазваляе стварыць батарэі, здольныя сілкаваць энэргіяй малюсенькія прылады цягам дзясяці гадзін. «Нашы вынікі паказваюць абнадзейваючую прадукцыйнасць назапашвальніка энэргіі ў маштабе менш квадратнага міліметра», – адзначыў доктар Міншэн Чжу, які працуе над даследаваннем.

Апошнія навіны