BE RU EN

На YouTube-канале Акадэміі кіравання пры Лукашэнку выклалі кліп на песню «Перамен»

  • 16.02.2022, 16:31

Відэафакт.

На YouTube-канале Акадэміі кіравання пры прэзідэнце выклалі кліп на песню «Перамен» з удзелам Маргарыты Ляўчук і «дыджэяў перамен», паведамляе тэлеграм-канал «Выбары бачыш?».

Пратэстныя відэа на канале публікуюць з 31 снежня: там ужо з'явіліся відэа праекта Вадзіма Пракоп'ева «Радыё Гаага» і праслухоўванне ад кіберпартызан.

Дарэчы, сайт акадэміі, упершыню ўзламаны 11 лістапада 2021 года, і цяпер паказвае заглушку, прысвечаную Раману Бандарэнку.

Апошнія навіны