BE RU EN

Беларускага кіроўцу будуць судзіць паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве

  • 9.12.2022, 21:59

Суд будзе закрыты.

19 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе пачнуць разглядаць справу на Валерыя Троцкага.

Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, ён абвінавачваецца паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве (арт.356 КК). Суд будзе закрыты.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што Троцкі даўней працаваў у ахове, затым звольніўся і працаваў кіроўцам. Яго затрымалі 18 траўня паводле абвінавачання ў закліках да санкцый.

Апошнія навіны