BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць паветрана-касмічных сіл РФ

  • 9.12.2022, 21:38

Праз куплю іранскіх дронаў.

Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць паветрана-касмічных сіл РФ і 924-га дзяржаўнага цэнтра беспілотнай авіяцыі ў сувязі з закупам іранскіх беспілотнікаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на брыфінг каардынатара стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джона Кірбі.

«У лік тых, хто трапіў пад санкцыі, уваходзяць ВКС РФ і 924-ы дзяржаўны цэнтр беспілотнай авіяцыі Міністэрства абароны РФ», – адзначыў Кірбі.

Пры гэтым ён не ўдакладніў назву трэцяй з арганізацый, якія трапілі пад санкцыі. Таксама далей ЗША мерацца абмеркаваць са сваімі хаўруснікамі партнёрства ў сфэры абароны Расеі ды Ірана.

Апошнія навіны