BE RU EN

У Мазыры, Гомелі ды Магілёве адзначанае павелічэнне колькасці мабілізаваных расейцаў

  • 9.12.2022, 21:01

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Мабілізаваныя расейскія вайскоўцы далей прыбываюць на тэрыторыю Беларусі.

Пра гэта 9 снежня ў Facebook праінфармаваў Генеральны штаб УСУ.

Адзначаецца, што на валынскім і палескім кірунках сітуацыя "без істотных змен" - "прыкмет фармавання наступальных груповак супраціўніка не выяўлена".

«У местах Мазыры, Гомелі ды Магілёве адзначанае павелічэнне колькасці расейскіх мабілізаваных вайскоўцаў. У вайсковых камісарыятах Гомельскай вобласці праходзяць акцыі для спраўджвання ўліковых звестак вайсковаабавязаных», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны