BE RU EN

ЗША абвясцілі пра новы пакет дапамогі Украіне

  • 9.12.2022, 20:24

На 275 млн даляраў.

ЗША перададуць Украіне новы пакет дапамогі ў сфэры абароны на 275 мільёнаў даляраў, паведамляе прэсавая служба Белага дома ў пятніцу, 9 снежня.

У заяве Белага дома сказана, што сродкі пойдуць на абаронныя вырабы і паслугі, вайсковае навучанне і падрыхтоўку.

Прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі на брыфінгу ўдакладніў, што пакет дапамогі ўзмоцніць супрацьпаветраную абарону Украіны і яе абарону ад варожых беспілотнікаў, паведамляе ў Twitter журналістка New York Post Кейтлін Дорнбас. Дапамога таксама ўключае набоі для РСЗА HіMARS і артылерыі.

Даўней агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ў новы пакет дапамогі Украіне ўвойдуць ракеты для HіMARS, баявыя прыпасы для 155-мм артылерыі, вайсковыя аўтамабілі Humvee і генератары.

Апошнія навіны