BE RU EN

Міжнародны алімпійскі камітэт захаваў санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў

  • 9.12.2022, 19:31

Санкцыі прадоўжаныя і ў дачыненні да РФ.

11-ы алімпійскі саміт, які прайшоў у швэйцарскай Лазане, прыняў пастанову захаваць санкцыі ў дачыненні да спартоўцаў з Беларусі і Расеі.

Прадоўжаная забарона на правядзенне міжнародных спаборніцтваў у Расеі і Беларусі. Забароненае выкарыстанне нацыянальных гімнаў, сцягоў і колераў расейскімі і беларускімі спартоўцамі.

Нагадаем, што МАК яшчэ ў лютым 2022 года ўвёў санкцыі супраць расейскага і беларускага спорту праз украінскі канфлікт. Большасць спартовых федэрацый прытрымліваюцца рэкамендацый МАК.

Падчас саміту Алімпійская рада Азіі заклікала аблегчыць допуск расейцаў і беларусаў на спаборніцтвы пад яе эгідай.

Апошнія навіны