BE RU EN

Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі

  • 9.12.2022, 18:49

Уладзіміра Пыльчанку выключылі з рады Менскай гарадской калегіі адвакатаў.

Рада Менскай гарадской калегіі адвакатаў прыняла апастанову аб выключэнні са свайго складу адваката Уладзіміра Пыльчанку. Пра гэта паведаміў 9 снежня тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі.

Гэта азначае, што ён больш не можа ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, у тым ліку падаваць скаргі на незаконныя дзеянні службовых асобаў, наведваць палітзняволеных Марыю Калеснікаву і Эдуарда Бабарыку ў калоніі, удзельнічаць у паседжаннях.

Апошнія навіны