BE RU EN

Карты, выдадзеныя беларусам турэцкім банкам, блакуюць у Еўропе

  • 9.12.2022, 16:41

Банкаўскія карты працуюць толькі на тэрыторыі Турцыі.

Турэцкі Fidobank забараніў кліентам з расейскім і беларускім грамадзянствам карыстацца сваімі картамі для аплаты за мяжой.

Аб сітуацыі стала вядома, калі адна з кліентак банка Fidobank 6 снежня паспрабавала расплаціцца карткай у Еўропе. Карта выявілася заблакаванай, а ў службе падтрымкі патлумачылі, што гэта законна, піша citydog.io.

«У адпаведнасці з палітыкай нашага банка банкаўскія карты, якія належаць грамадзянам Расеі і Беларусі, былі закрытыя для міжнародных транзакцый. Вы можаце працягваць выкарыстоўваць сваю дэбетавую карту ў Турцыі», - працытавалі карыстальніцкае пагадненне ў банку.

Апошнія навіны