BE RU EN

Супраць святара Уладзіслава Багамольнікава распачалі крымінальную справу

  • 9.12.2022, 16:08

Ён ужо 100 дзён знаходзіцца на Акрэсціна.

Крымінальная справа супраць святара Уладзіслава Багамольнікава была распачатая на падставе арт.342 КК РБ за «ўдзел у масавых беспарадках», ён затрыманы ў якасці падазраванага, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Святар так і не выйшаў на волю пасля адбыцця сёмага арышту, тэрмін якога заканчваўся сёння. Агулам з 31 жніўня ён правёў на Акрэсціна 100 дзён.

Умовы ўтрымання былі катавальнымі - у перапоўненай камеры, без доступу да меддапамогі, без перадач і карэспандэнцыі. У а. Уладзіслава моцны кашаль, які не праходзіць з яго першага арышту, калі ён хварэў на ковід.

Багамольнікаў - выкладчык філасофіі ў Менскай духоўнай акадэміі. Святар чытаў лекцыі для сваіх сукамернікаў, духоўна падтрымліваў іншых зняволеных.

Апошнія навіны