BE RU EN

Сіманьян у эфіры ТБ заклікала рабаваць «багатых расейцаў»

  • 9.12.2022, 15:45

Прапагандыстка прызнала сумнае становішча войска РФ.

Галоўная рэдактарка расейскага прапагандысцкага канала RT Маргарыта Сіманьян у жывым эфіры прызнала жаласны стан «другога войска свету» і прапанавала «скінуцца» ўсім багатым расейцам.

«Узніміце падатак на багатых. Чалавек, які зарабляе 5 мільёнаў за год, не заўважыць яшчэ 2-3%», - сказала яна.

Так Сіманьян заклікала развязаць пытанне аб забяспечанасці ўсіх удзельнікаў войска РФ, якія ваююць супраць Украіны.

Тelegram-канал «Украіна 365» публікуе фрагмент відэа з перадачы. Сваімі словамі яна прызнала шматмільённыя даходы расейскіх прапагандыстаў.

Сіманьян публічна звярнулася да ўрада з просьбай падняць падаткі ёй, Уладзіміру Салаўёву і іншым забяспечаным людзям.

Апошні не чакаў такога павароту падзей, але давялося ківаць і казаць «вядома».

Адказ Салаўёва прагучаў вельмі сумна і няўпэўнена.

Апошнія навіны