BE RU EN

Палітвязня асудзілі на 2,5 гады калоніі паводле «справы Зэльцэра»

  • 9.12.2022, 14:21

Пастанову вынес суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітвязня Руслана Асятрова паводле ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці і неладоў»). Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў палітвязню два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Руслана Асятрова затрымалі 29 верасня 2021 года паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Руслан Ігаравіч Асятроў.

Апошнія навіны