BE RU EN

УСУ нанеслі акупантам каласальныя страты на Запарожжы: шпіталь перапоўнены

  • 9.12.2022, 9:39

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па збоі варожых войскаў у сямі месцах.

Расейскія акупацыйныя войскі панеслі вялізныя страты ў Запарожскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй спрваздачы на пятніцу, 9 снежня.

Адзначаецца, што былі нанесеныя ўдары па раёнах засяроджвання акупантаў у раёнах гарадоў Бярдзянск, Токмак, Мелітопаль, Энэргадар, Днепраруднае, Палагі і Васільеўка Запарожскай вобласці.

Страты войскаў РФ склалі блізу 240 чалавек параненымі, паведамляе Генштаб.

Знішчаны тры склады боепрыпасаў і блізу 20 адзінак вайсковай тэхнікі розных тыпаў.

«Разгорнуты на базе Токмацкага супрацьсухотнага дыспансера шпіталь цалкам запоўнены параненымі вайскоўцамі расейскіх акупацыйных войскаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны