BE RU EN

У Наваполацк везлі калядную ялінку: утварыўся вялізны затор

  • 8.12.2022, 20:33

Фотафакт.

У Наваполацку калядная ялінка сабрала ў горадзе затор.

Так, 8 снежня з'явілася відэа транспартавання ў Наваполацку навагодняй ялікі. Сапраўдную жывую ялінку ў Наваполацк везлі на вялікім грузавіку ў суправаджэнні машыны ДАІ.

Лясную прыгажуню змясцілі на прычэпе фуры, але была елка такой вялікай і пухнатай, што некаторыя галінкі ўсё ж звісалі на дарогу.

Вялікі затор сабрала ялінка - грузавікі і чарада легкавікоў пакорліва ішлі за калонай з аўто ДАІ і фуры з ялінкай на ўездзе і па горадзе.

Апошнія навіны