BE RU EN

У Беларусі прызначылі дадатковыя цягнікі на навагоднія і калядныя святы

  • 8.12.2022, 19:57

Можна будзе скарыстацца 26 дадатковымі цягнікамі.

На навагоднія і калядныя святы ў Беларусі можна будзе карыстацца 26 дадатковымі цягнікамі, прызначанымі на гэтыя дні, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

У БЧ растлумачылі, што з 28 снежня да 9 студзеня 2023 года прызначаныя 12 дадатковых цягнікоў у Расею, а таксама 14 дадатковых цягнікоў па краіне.

– У святочныя і перадсвяточныя дні дадатковыя цягнікі будуць рухацца па найбольш запатрабаваных маршрутах. Для злучэння з Расеяй, з Менска ў Маскву і Санкт-Пецярбург, а таксама з Берасця ў Маскву, – пракаментавалі ў прэс-службе.

Па Беларусі дадатковыя цягнікі прызначаныя ў зносінах паміж Менскам і абласнымі цэнтрамі – у Берасце, Гомель і Віцебск. Яны будуць курсіраваць у пікавыя дні перавозак, 30 снежня і 2 студзеня 2023 года.

– Праца ў прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах прадаўжаецца, – падкрэслілі ў прэс-службе.

Дадатковую інфармацыю даведвайцеся на сайце БЧ і ў касах.

Апошнія навіны