BE RU EN

Cупрацоўнік Atlantic Council прапанаваў прававы механізм забеспячэння выплаты Расеяй рэпарацый

  • 8.12.2022, 19:38

Ужо ёсць прававы прэцэдэнт арышту і выкарыстання ўсіх дзяржаўных і прыватных актываў краіны-агрэсаркі.

Пазаштатны старэйшы навуковы супрацоўнік амерыканскага аналітычнага цэнтра Atlantic Council Алан Райлі прэзентаваў прававы механізм забеспячэння выплаты Расеяй кампенсацый і рэпарацый. Пра гэта паведамляе агенцтва Guildhall, у якім прайшла прэзентацыя.

Райлі нагадаў, што цяпер стаіць пытанне прававога механізму ідэнтыфікацыі, замарожвання, арышту і перадачы Украіне расейскіх актываў для забеспячэння выплаты ўсіх неабходных кампенсацый і рэпарацый. У якасці прыкладу прававога прэцэдэнту такога працэсу ён прывёў Парыжскае пагадненне пра рэпарацыі 1949 года, якое прадугледжвае арышт і выкарыстанне ўсіх дзяржаўных і прыватных актываў Рэйха.

Аналітык адзначыў, што згодна з нормамі міжнароднага публічнага права, для задзейнічання гэтага правага механізму няма неабходнасці атрымання згоды РФ на такія выплаты, як і няма неабходнасці поўнай ваеннай паразы і акупацыі расейскай тэрыторыі.

«На падставе міжнароднага права і абапіраючыся на рэзалюцыю Генасамблеі ААН, Украіна прапануе ўсім дзяржавам, якія яе падтрымліваюць, падпісаць наступны дакумент: Міжнароднае пагадненне аб рэпарацыях (IAR). Палажэнні пагаднення прадугледжваюць згоду дзяржаваў-падпісантак, абапіраючыся на згаданыя прававыя палажэнні выявіць, замарозіць і канфіскаваць расейскія актывы, якія потым будуць перададзеныя ў кампенсацыйны фонд. На падставе пагаднення IAR будзе створаны як сам кампенсацыйны фонд, так і кампенсацыйная камісія для разгляду прэтэнзій», – расказаў эксперт.

Райлі падкрэсліў, што кампенсацыйная камісія будзе выключна ацэньваць прэтэнзіі заяўнікаў, г.зн. адказнасць Масквы ўжо вызначаная і пытаннямі, на якія яшчэ трэба будзе адказаць кампенсацыйнай камісіі, з'яўляюцца толькі доказы стратаў і памер прэтэнзіі.

Паводле словаў Райлі, актывы, якія падлягаюць арышту, будуць уключаць у сябе ўсе дзяржаўныя, як актывы Цэнтральнага банка Расеі, «Газпрама», «Раснафты», якія знаходзяцца на Захадзе. Таксама пад выкарыстанне падпадаюць і прыватныя актывы, у дачыненні да якіх будзе вызначаная іх сувязь з дзяржавай РФ. Яшчэ адной крыніцай паступленняў у кампенсацыйны фонд, паводле словаў Райлі, будуць зборы за экспарт расейскай нафты і газу.

Апошнія навіны