BE RU EN

Брытанская выведка паказала мапу вайны ва Украіне

  • 8.12.2022, 19:14

Актуальныя звесткі.

Расейскія акупанты прадаўжаюць здзяйсняць спробы наступу на ўсходнім кірунку. Пры гэтым байцы Узброеных сілаў Украіны трымаюць абарону.

Мапу апублікавала Мінабароны Брытаніі ў Twitter.

Самым напружаным адрэзкам фронту застаецца ўсход Украіны. Там расейцы засяродзілі свае асноўныя сілы для таго, каб прадоўжыць акупацыю тэрыторый.

Паводле звестак мапы, акупанты не спыняюць свае атакі паблізу Бахмута, Аўдзееўкі і на поўначы ад непадкантрольнага Украіне Данецка. Пры гэтым вораг засяродзіў сілы і каля Рубежнага (Луганская вобласць).

У гэты самы час на мапе з'явіўся новы спрэчны адрэзак на поўдні ад Запарожжа. Ён раней знаходзіўся пад поўным кантролем расейцаў. На астатніх кірунках зменаў пакуль не назіраецца.

Апошнія навіны