BE RU EN

Еўразвяз прыняў Харватыю ў Шэнген

  • 8.12.2022, 18:20

А Балгарыі і Румыніі адмовіў.

З 1 студзеня 2023 года Харватыя далучыцца да Шэнгенскай зоны.

Заяўкі на ўступленне ў бязвізавую зону ад Балгарыі і Румыніі, як паведамляе Reuters, былі адхіленыя. Паведамляецца, што супраць далучэння да дамовы дзвюх краінаў выступіла Аўстрыя.

Румынія і Балгарыя ўступілі ў Еўразвяз у 2007 годзе і ўжо некалькі гадоў спрабуюць увайсці ў Шэнгенскую бязвізавую зону.

Заяўку на ўступленне ў Шэнген таксама падалі ўлады Кіпра.

Апошнія навіны