BE RU EN

Пуцін заявіў аб няздольнасці Расеі нанесці ядзерны ўдар у адказ

  • 8.12.2022, 17:51

Кіраўнік Крамля заявіў аб «абмежаваных магчымасцях».

Пуцін заявіў аб няздольнасці расейскага боку нанесці ядзерны ўдар у адказ.

Аб гэтым кіраўнік Крамля заявіў 7 снежня, падчас нарады з членамі Савета па правах чалавека.

Адна з удзельніц мерапрыемства прапанавала кіраўніку Крамля зрабіць публічную заяву аб тым, што Масква ні пры якіх абставінах не выкарыстае ядзерную зброю першай.

У адказ Пуцін заявіў, што калі Расея ні пры якіх абставінах не стане наносіць ядзерны ўдар першай, то, імаверна, яна наогул не зможа гэта зрабіць, бо магчымасці для нанясення ўдару ў адказ моцна абмежаваныя.

Сайт Charter97.org пісаў, што нараду Пуціна з сябрамі Савета ў правах чалавека паказалі ў запісе, а не жывым эфіры.

Апошнія навіны