BE RU EN

Амерыканскую баскетбалістку Грайнер абмянялі на гандляра зброяй Бута

  • 8.12.2022, 16:16

ЗША і Расея абмяняліся зняволенымі.

Амерыканскую баскетбалістку Брытні Грайнер, якую ў РФ паводле абвінавачання ў кантрабандзе наркотыкаў, абмянялі на расейца Віктара Бута. Пра гэта паведамляе CNN.

МЗС РФ паведамляе, што абмен адбыўся. Працэдура прайшла ў аэрапорце Абу-Дабі. Бут ужо вярнуўся ў Расею, удакладнілі ў міністэрстве.

Амерыканца Пола Уілана, якога ў РФ судзілі за шпіянаж, у працэдуру абмену не ўключылі.

Віктар Бут быў асуджаны на 25 гадоў у ЗША за «намер незаконна ажыццявіць гандаль зброяй і падтрымку тэрарызму». Ён знаходзіўся за кратамі з 2008 года.

Адну з найлепшых баскетбалістак планеты Брытні Грайнер затрымалі ў лютым 2022 года ў аэрапорце Шарамеццева праз тое, што ў яе багажы знайшлі вейп з гашышным алеем.

Апошнія навіны