BE RU EN

ЗША адказалі на новы ядзерны блеф Пуціна

  • 8.12.2022, 11:10

Маскву папярэдзілі.

У Дзярждэпартаменце назвалі новыя ядзерныя пагрозы расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «пустапарожнімі», асудзіўшы іх, піша «Голас Амерыкі».

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпа Нэд Прайс, адказваючы на просьбу журналіста пракаментаваць выказванні Пуціна, заявіў: «Мы думаем, што ўсялякія пустыя размовы пра ядзерную зброю абсалютна безадказныя».

Ён дадаў, што ядзерныя дзяржавы ва ўсім свеце з часоў халоднай вайны, уключаючы Кітай, Індыю, Злучаныя Штаты і саму Расею, заўсёды гарантавалі, што «ядзерная вайна - гэта тое, што ніколі нельга весці і што яе нельга перамагчы».

«Мы думаем, што ўсялякая іншая рыторыка, ці то бразганне ядзернай зброяй ці нават пагроза выкарыстаннем тактычнай ядзернай зброі, з'яўляецца безадказнай. Гэта небяспечна і супярэчыць духу гэтай заявы, якая ляжала ў аснове рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання з часоў халоднай вайны», - адзначыў Прайс.

Апошнія навіны