BE RU EN

Пуцін выдаў новую заяву, але яе адразу ж зганьбілі расейскія прапагандысты

  • 8.12.2022, 9:31

Кіраўнік Крамля расказаў аб дэзерцірах у войску.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта расстрэльваюць сваіх таварышаў са службы за спробу пакінуць пазіцыі, не падаўшы ніякіх довадаў. У Расеі ж, паводле ягоных слоў, такога нібыта не адбываецца.

Прэзідэнт РФ выдаў, што ў шэрагах УСУ «праводзяць нават масавыя расстрэлы, проста публічныя, перад шыхтом». А ўсе паведамленні аб такой дзелі расейскіх дэзерціраў ён папросту назваў лухтой і фэйкамі.

«У нас не толькі нічога падобнага няма, у нас нават няма ніякіх лагераў, зон і гэтак далей, гэта ўсё лухта, гэта фэйкі, якія не маюць ніякіх падстаў. Ёсць людзі, якія пакідаюць баявыя пазіцыі? Так, такое здаралася, зараз усё менш і менш», – сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, акупанты, якія хацелі ўцячы з фронту ва Украіне, адаптуюцца і добраахвотна вяртаюцца на пазіцыі «нават пасля раненняў».

Аднак неўзабаве пасля гэтага выступу Пуціна ў праўдзівасці яго слоў прымусіў усумніцца адзін з расейскіх ваенкараў Раманаў. Прапагандыст напісаў, што наймітаў расейскай ПВК «Вагнер» адразу кідаюць на штурмы, а «падзецца ім няма куды», бо за невыкананне задачы ім пагражае смерць або іншае сур'ёзнае пакаранне, піша obozrevatel.com.

«Некаторыя жорсткія дэталі з тэксту быў вымушаны прыбраць», – адзначыў ваенкар, замяніўшы слова расстрэл нецэнзурным выразам.

Нагадаем, што заснавальнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін паведаміў, што прадстаўнікі ПВК «Вагнер» ужо расстралялі больш за 40 завербаваных зэкаў, якіх адправілі на вайну ва Украіне. Дэзерцірам яны прастрэльвалі ногі.

Апошнія навіны