BE RU EN

Над цэнтральнай часткай Севастопаля прагрымеў магутны выбух

  • 8.12.2022, 8:45

За некалькі секунд да яго быў чутны дзіўны гук.

Над цэнтральнай часткай Севастопаля а 6:50 паводле мясцовага часу прагрымеў магутны выбух, паведамляе карэспандэнт «Крым.Рэаліі».

За некалькі секунд да таго, як раздаўся выбух, быў чутны гучны працяглы гук, падобны да пуску ракеты.

Тэлеграм-канал «Крымскі вецер» са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе, што «ў раёнах Стралецкай бухты і Лётчыкаў ад выбуху спрацавала сігналізацыя аўтамабіляўю.

Расейскія ўлады Севастопаля, а таксама Мінабароны РФ пакуль сітуацыю не каментавалі. Украінскія афіцыйныя асобы і вайскоўцы таксама цяпер не каментуюць інцыдэнт.

Апошнія навіны