BE RU EN

У Баранавіцкім раёне ў вадаёме знайшлі ўмерзлыя ў лёд боты

  • 7.12.2022, 21:30

Рыбака знайсці не ўдалося.

У баранавіцкім вадаёме ў Бараўцах знайшлі ўмерзлыя ў лёд боты і рыбалоўнае начынне ля разлому на лёдзе. Паведамленне аб знаходцы паступіла ўчора раніцай. На пошукі рыбака адправіліся вадалазы Баранавіцкай выратавальнай станцыі АСВОД.

Знайсці яго не ўдалося, як мяркуецца, ён выбраўся самастойна і пакінуў месца здарэння. Мясцовыя жыхары гавораць, што бачылі гэтае вядро з пятніцы, паведамляе баранавіцкі АСВОД.

Апошнія навіны