BE RU EN

З-пад Разані зніклі дзевяць расейскіх бамбавікоў Ту-22М

  • 7.12.2022, 18:43

Апублікаваныя спадарожнікавыя фота.

Пасля ўдару па расейскім аэрадроме Дзягілева пад Разанню з яго зніклі сама меней дзевяць стратэгічных бамбавікоў Ту-22М.

Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі, зробленыя 7 снежня кампаніяй planet.com, паведамляе Радыё Свабода.

– З месцаў стаянкі пасля ўдару ўкраінскага беспілотніка (Украіна афіцыйна не прызнавала сваё дачыненне – Заўвага) зніклі сама менш 9 далёкіх бамбавікоў Ту-22М, уключаючы пашкоджаны выбухам самалёт, – паведамляюць СМІ.

Адзначым, што раней у сеціве былі выкладзеныя фатаграфіі з аэрадрома Дзягілева пасля выбухаў. На кадрах зафіксаваная пашкоджаная расейская тэхніка, у тым ліку – бамбавік Ту-22М3 і палівазапраўнік.

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія дроны два дні запар наносілі ўдары па авіябазах ў Расеі. У Курску ў выніку атакі дрона загарэўся нафтаназапашвальнік. Пасля ўдараў беспілотнікаў па аэрадромах у Энгельсе і Разані былі пашкоджаныя тры расейскія самалёты.

Апошнія навіны