BE RU EN

У Камянецкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

  • 7.12.2022, 15:32

Пяць пацярпелых дастаўленыя ў лякарню.

У Камянецкім раёне 7 снежня перакулілася маршрутка. У аварыі пацярпелі пяцёра пасажыраў, паведамляе МУС.

ДТЗ адбылося блізу 13.00 каля пасёлка Прыазерскага. Паводле інфармацыі ДАІ, 29-гадовы кіроўца маршрутнага таксі Mercedes-Benz «не ўлічыў варункі надвор'я і не выбраў бяспечную хуткасць руху». Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У мікрааўтобусе знаходзіліся шэсць пасажыраў. Пяцёра з іх дастаўленыя ў лякарню. Кіроўца маршруткі не пацярпеў, бо быў прышпілены рамянём бяспекі.

«Ва ўмовах галалёдзіцы і мокрага снегу кіроўцам неабходна быць вельмі ўважлівымі, выбіраць бяспечную хуткасць руху, прагназаваць дарожную сітуацыю і карыстаць рамянямі бяспекі», - нагадалі ў ДАІ.

Апошнія навіны