BE RU EN

«Будуць цуды»: войскі РФ патрапілі ў пастку на Данбасе

  • 7.12.2022, 15:12

Акупанты страцілі пад Бахмутам і Аўдзееўкай апошнюю баяздольную пяхоту.

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч пракаментаваў аператыўную абстаноўку на фронце. Экспэрт чакае знясілення войска РФ і толькі потым контрнаступлення УСУ.

«Значыць, асаблівых зменаў няма ні на адным адрэзку фронту. Усё тыя ж спробы атакаваць людскімі хвалямі, усё тая ж гісторыя. Значыць, з новенькага проста цяпер - учора нашы збілі верталёт Ка-52 з расейскім экіпажам, на дваіх там 6 ордэнаў было. Бліскучыя вынікі паказваюць пагранічнікі, гэта асаблівы артыкул. Зяленскі прыехаў падтрымаць байцоў на самы гарачы адцінак фронту, на Данбас, павіншаваў з Днём узброеных сілаў», - сказаў Арэстовіч.

Арэстовіч дадаў, што за мінулы дзень новых мабілізаваных не прыбыло на фронт у шэрагі акупантаў.

«Яны хочуць акружыць Бахмут і Аўдзееўку, але нічога не атрымаецца ў іх. Гэта пастка для іх. Яны згубяць апошнюю нейкую пяхоту там, якую доўга збіралі і тэхніку таксама. Сэнс абароны - гэта стварыць умовы, спрыяльныя для наступу, бо наступаць на ворага, які захоўвае наступальны патэнцыял, няма ніякага сэнсу. Мы яго цяпер прасадзім, потым усякія цуды пачакаем», - кажа дарадца кіраўніка ОП.

Апошнія навіны