BE RU EN

Пянткоўскі: Захад знайшоў слабыя месцы ў асяроддзі Пуціна

  • 7.12.2022, 15:01

З гэтымі людзьмі вядуць перамовы аб «адхіленні» кіраўніка Крамля.

Захад гатовы да перамоваў з асяроддзем Пуціна: палітолаг назваў умовы і тэму для абмеркавання.

Захад гатовы на перамовы з Расеяй пры ўмове поўнага вываду варожых войскаў з Украіны.

Пра гэта «Апострофу» распавёў палітолаг і публіцыст Андрэй Пянткоўскі.

Ён растлумачыў, што на апошняй прэс-канферэнцыі Макрона і Байдэна палітыкі заявілі, што не гатовыя цяпер гаварыць з расейцамі, але калі Масква пагодзіцца вывесці войскі з Украіны, то яны сядуць за стол перамоваў.

«Зразумела, што гэта быў заклік не да Пуціна, а да ягонага асяроддзя. А пра што яны будуць гаварыць з гэтай групай? Аб трэцім і чацвёртым пункце плану міру, прынятага на саміце, - аб суме рэпарацый і колькасці вайсковых злачынцаў. Яны проста прапанавалі асяроддзю Пуціна прыбраць яго, а як гэта зрабіць, няхай думаюць самі, ці адправяць яго на лячэнне ў Кітай, ці проста прыдушаць і тады пачнуцца размовы», - пракаментаваў палітолаг.

З ягоных слоў, асяроддзе Пуціна выведуць са спісу вайсковых злачынцаў, пакінуць самога кіраўніка РФ і тых дробных выканаўцаў, якія ўчынялі злачынствы ў Ірпені і Бучы. Таксама будзе ўзнятае пытанне рэпарацый у суме $1,5 трлн, а не 8, як было заяўлена раней.

Апошнія навіны