BE RU EN

У Гомелі затрымалі экс-журналістку Ларысу Шчыракову

  • 7.12.2022, 12:58

Ейнага сына забралі ў прытулак.

«Радыё Свабода» стала вядома, што ўвечары 6 снежня ў Гомелі затрымалі былую журналістку Ларысу Шчыракову. Ейнага сына-падлетка забралі ў "Сацыяльна-педагагічны цэнтр" у Гомельскім раёне.

- Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя. Толькі тое, што яна зараз у ізалятары, а сын Святаслаў - у прытулку. Ніякай ні актыўнай, ні журналісцкай дзейнасцю Ларыса апошнія гады не займалася, - паведаміла крыніца.

Ларыса Шчыракова – вядомая ў Гомелі журналістка. Да 2021-га года яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных выданняў. Паводле адукацыі Шчыракова выкладчыца англійскай мовы. У гэтым годзе яна пайшла вучыцца на факультэт псіхалогіі.

Апошнія навіны