BE RU EN

Тыл застаўся без прыкрыцця: новыя нюансы нападу на аэрадром у Курску

  • 7.12.2022, 12:28

Авіябаза была адной з самых абароненых у РФ.

У аўторак, 6 снежня, беспілотнік атакаваў авіябазу расейскіх акупантаў у Курску. РФ не змагла адбіць атаку на гэты аб'ект, паколькі неабходныя для гэтага сродкі СПА былі перакінутыя на фронт ва Украіне.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў украінскі журналіст, галоўны рэдактар «Цензор.Нет» Юры Бутусаў. Ён таксама апублікаваў скрыншот паведамлення ў адным з расейскіх каналаў, дзе расказваецца аб тым, як абаронены аэрадром у Курску.

Там было сказана, што гэтая авіябаза - адна з найбольш падрыхтаваных, яе абараняе «магутнае СПА і нават агароджа». Аэрадром быў атакаваны ўночы, калі БПЛА можна было заўважыць толькі пры дапамозе тэхналагічных сродкаў, якіх, са словах Бутусава, у Курску ўжо няма.

«І нават плот. Удар па аэрадроме ў Курску расейская СПА адбіць не змагла. Гэта азначае, што напраўду сродкі СПА расейскае камандаванне было вымушанае перакінуць на фронт, пакінуўшы тыл без прыкрыцця. Прычына - высокія страты расейскіх зенітных ракетных сістэм у выніку ўдараў украінскай высокадакладнай зброі», - адзначыў журналіст.

Апошнія навіны