BE RU EN

Дэзерцірам, які страляў па расейскіх паліцыянтах з кулямёта, быў зэк з ПВК «Вагнера»

  • 7.12.2022, 12:16

Пры затрыманні ён супраціўляўся.

У Растоўскай вобласці РФ затрыманы мужчына, які адкрыў агонь па супрацоўніку паліцыі з кулямёта. Пра гэта паведаміў расейскі губернатар Васіль Голубеў.

«Злачынца затрыманы. У выніку зладжаных аператыўна-вышуковых дзеянняў яго знайшлі ў пустым будынку пад Навашахцінскам. Праводзяцца следчыя дзеянні», - напісаў расейскі чыноўнік у сваім тэлеграм-канале.

З інфармацыі тэлеграм-канала Baza, дэзерцірам, які адкрыў агонь па паліцыянтах, быў баец ПВК Вагнера. Выданне піша, што падазраваны Павел Ніколін адбываў тэрмін за крадзеж і разбой ва ўфімскай ПК-4. Адтуль яго завербавалі ў ПВК. 24 лістапада Ніколін перадумаў ваяваць і ўцёк.

6 снежня яго заўважылі недалёка ад завода ў Навашахцінску - Ніколін напаў на паліцыянтаў і пачаў страляніну з кулямёта Калашнікава. Мужчына параніў аднаго супрацоўніка ў таз, а затым уцёк. Яго шукалі блізу 24 гадзін і знайшлі ў закінутай свінаферме. Пры затрыманні Ніколін спрабаваў супраціўляцца.

Апошнія навіны