BE RU EN

Расейскі набой ліквідаваў «дэпутатку ДНР» Пірагову

  • 7.12.2022, 9:45

Цягам васьмі гадоў калабарантка актыўна падтрымлівала акупацыю Данецкай вобласці Украіны.

У выніку расейскага абстрэлу Данецка сёння ўдзень у акупаваным горадзе загінула расейская прапагандыстка Марыя Пірагова, якая была «дэпутаткай» так званага «парламента» «ДНР».

Пра гэта паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы, пацвердзіў інфармацыю і кіраўнік расейскай акупацыйнай адміністрацыі Дзяніс Пушылін. Пірагова фігуравала ў базе «Міратворца».

З'яўлялася арганізатаркай многіх антыўкраінскіх акцый падчас працы ў «міністэрстве інфармацыі» сепаратыстаў так званай «ДНР».

Баевікі і расейскія вайскоўцы абвінавачваюць у абстрэле Украіну. У момант абстрэлу яна знаходзілася недалёка ад ЦУМа ў Варашылаўскім раёне горада. Пірагова стала «дэпутаткай» у 2018 годзе, цягам апошніх васьмі гадоў актыўна падтрымлівала расейскую акупацыю Данецкай вобласці Украіны.

Яна нарадзілася ў Маскве ў 1993 годзе. На момант смерці ёй было 29 гадоў. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання акупантаў у лютым яна актыўна падтрымала яго, аднак праз 8 месяцаў сама загінула ад расейскіх набояў.

Апошнія навіны