BE RU EN

У Беларусі абмежавалі рухі цывільных аўто па дарогах

  • 7.12.2022, 9:11

«Экстранныя меры» будуць дзейнічаць 7 і 8 снежня.

Дзяржаўны сакратарыят «савета бяспекі» пастанавіў правесці ў Беларусі праверку дзяржсістэмы «рэагавання на акты тэрарызму» 7-8 снежня.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Гэтымі днямі запланавана перамяшчэнне вайсковай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Акрамя таго, у «савеце бяспекі» папярэдзілі, што абмяжуюць рух транспарту на некаторых адцінках дарог і мясцовасці, дзе будуць прымяняць «імітацыйныя сродкі паразы ў навучальных мэтах».

Апошнія навіны