BE RU EN

Генеральная дырэктарка тэлеканала «Дождь» папрасіла вярнуцца звольненага Карасцялёва

  • 6.12.2022, 21:09

Наталля Сіндзеева назвала звальненне журналіста "памылкай".

Генеральная дырэктарка «Дождь» Наталля Сіндзеева запісала відэазварот пасля таго як у Латвіі ў тэлеканала забралі ліцэнзію. Яна папрасіла вярнуцца на тэлеканал звольненага Аляксея Карасцялёва, Уладзіміра Раменскага і Маргарыту Лютаву.

“Мы за памылку звольнілі Аляксея. І гэта было самае жахлівае, што мы маглі зрабіць у той сітуацыі. Трэба было адхіліць яго ад эфіру, выдыхнуць. І ўсе гэтыя чатыры дні я хачу выправіць гэтую памылку і сказаць: "Аляксей, прабач!" І прашу прабачэння ў нашых тэлегледачоў, якія разумеюць, што мы няправільна зрабілі. Так. Шмат хто мяне не зразумее, скажа, ну як жа так? Размова ідзе пра лёс усяго тэлеканала. Бо ўкраінцы нам не прабачаць. А як гэтаму тэлеканалу жыць? Калі мы ўчынілі нізасць у дачыненні да чалавека, які з намі», – са слязамі на вачах сказала Наталля Сіндзеева.

Наталля Сіндзеева ў канцы запісу звярнулася да Аляксея Карасцялёва, Уладзіміра Раменскага, Маргарыты Лютавай і папрасіла іх вярнуцца назад. Яна паўтарыла, што гэтыя звальненні - памылка.

Аляксея Карасцялёва звольнілі пасля таго, як ён у жывым эфіры сказаў, што тэлеканал "здолеў дапамагчы" расейскім вайскоўцам, калі прапаноўваў гледачам паведамляць аб парушэннях пры мабілізацыі ў Расеі.

Маргарыта Лютава і Уладзімір Раменскі звольніліся на знак нязгоды са звальненнем Карасцялёва.

Апошнія навіны