BE RU EN

Марока сэнсацыйна перамагло Гішпанію і выйшла ў 1/4 фіналу ЧС-2022

  • 6.12.2022, 20:52

Мараканцы перамаглі ў сэрыі пэнальці.

Каманда Гішпаніі ў сэрыі пенальці саступіла камандзе Марока ў матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету-2022 у Катары.

Асноўны час матча скончыўся з лікам 0:0. Не здалелі суполкі пацэліць у брамы адна адной і ў дадатковым часе.

А вось у сэрыі дакладнейшыя былі гульцы афрыканскай каманды - 3:0.

Каманда Марока выходзіць у 1/4 фіналу на пераможцу матча Партугалія - Швайцарыя, які таксама пройдзе 6 снежня. Чвэрцьфінальны матч адбудзецца 10 снежня.

Апошнія навіны