BE RU EN

Украінскія спецназаўцы знішчылі расейскі танк Т-80

  • 6.12.2022, 18:47

Экіпаж ратаваўся ўцёкамі.

Спецназаўцы Цэнтра спецыяльных аперацый «А» здолелі знішчыць расейскі танк Т-80, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

– Вораг некаторы час «кашмарыў» украінскія перадавыя пазіцыі, выкарыстоўваючы тактыку хуткіх абстрэлаў з танкаў, – гаворыцца ў паведамленні.

У СБУ паведамілі, што гэта адбывалася нядоўга. Адзін з гэтых танкаў выкрыла і знішчыла тактычная група байцоў Цэнтра спецыяльных аперацый «А» СБУ.

– А экіпаж так панічна ўцякаў, што ўкраінскія абаронцы «адмінусавалі» яшчэ аднаго акупанта, – дадалі ў СБУ.

Апошнія навіны