BE RU EN

Расейскі кадравы вайсковец раскрыў схему заробку на «мобіках»

  • 6.12.2022, 18:18

Дзяжурныя на КПП жаўнеры наладзілі прыбытковы бізнэс.

Расейскія кадравыя вайскоўцы незадаволеныя мабілізаванымі, якіх нагналі ў навучальныя часткі. Яны да гэтага часу здзіўляюцца якасці падрыхтоўкі навабранцаў і расказваюць, што сярод іх шмат злачынцаў, у тым ліку забойцаў.

Пра гэта, сярод іншага, гаварылася ў тэлефоннай размове аднаго расейскага салдата з таварышам, перахоп якой у распараджэнне OBOZREVATEL падала хакерская групоўка «Франтавыя размовы акупантаў».

У той самы час, мяркуючы з размовы, некаторыя мабілізаваныя ўсё ж атрымліваюць неабходныя грашовыя выплаты, хоць і не ўсе. А дзяжурныя на КПП мясцовыя вайскоўцы наладзілі прыбытковую бізнэс-схему – выпускаць «мобікаў» за межы вайсковай часткі за грошы.

«А хто дзяжурным ходзіць па КПП, то еб… ты, тут залатыя запасы выносяць пасля нараду. За грошы выпускаюць», – адзначыў расейскі вайсковец.

Асцярожна! Прысутнічае ненарматыўная лексіка.

Апошнія навіны