BE RU EN

Пратэстоўцы заблакавалі храм у Балгарыі, куды прыехала расейская амбасадарка

  • 6.12.2022, 17:14

Дыпламатцы давялося скарыстацца чорным ходам.

У цэнтры балгарскай сталіцы Сафіі каля расейскага храма, куды прыехалі мітрапаліт Антоній і расейская амбасадарка Элеанора Мітрафанава, праходзіць акцыя пратэсту.

Пра гэта паведамляе Novite.

Як адзначаецца, пратэстоўцы акружылі храм з украінскімі сцягамі на знак пратэсту супраць вайны Расеі ва Украіне, якую падтрымлівае расейская царква.

Дэманстранты падчас дэманстрацыі скандавалі "Забойцы" і "Гэта не Масква".

Са слоў самой Мітрафанавай, пратэстоўцы таксама заблакавалі ейны службовы аўтамабіль.

Апошнія навіны