BE RU EN

Палітвязню Валянціну Міцкевічу прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»

  • 6.12.2022, 16:59

Прысуд вынесла суддзя Юлія Чыж.

У Фрунзенскім судзе Менска 2 снежня асудзілі палітвязня Валянціна Міцкевіча паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Юлія Чыж прызначыла Валянціну 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Валянціна Міцкевіча затрымалі ў канцы верасня 2022 года, праз два месяцы пасля яго жонкі, палітычнай зняволенай Дыяны Міцкевіч. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і змясцілі ў следчы ізалятар.

Апошнія навіны