BE RU EN

Брытанія апублікавала актуальную карту вайны ва Украіне

  • 6.12.2022, 16:21

Расейцы працягваюць няўдалыя спробы наступу на Данбасе.

Расейскія акупанты працягваюць спробы наступу на Данбасе. Аднак прарваць абарону УСУ ворагу не ўдаецца. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на карту, апублікаваную ў Twitter Мінабароны Брытаніі.

Паводле звестак брытанскай выведкі, расейцы працягваюць спрабаваць прарваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне Сватава і Крамянной (Луганская вобласць), а таксама каля Бахмута (Данецкая вобласць). Спробы расейскіх захопнікаў не прыносяць поспехаў.

Акрамя таго, украінскія сілы ў адказ на агрэсіўныя дзеянні ворага спрабуюць адціскаць расейцаў, наносячы контратакавальныя ўдары.

Сітуацыя на астатніх участках фронту застаецца без змен. У Херсонскай і Запарожскай абласцях УСУ наносяць дакладныя ўдары па тыле акупантаў.

Апошнія навіны