BE RU EN

Арэстовіч: Удар па расейскіх аэрадромах нанесены вырабленымі ва Украіне дронамі

  • 6.12.2022, 11:16

Далёкасць палёту гэтага дрона — тысяча кіламетраў.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арэстовіч сказаў на YouTube-канале «Фейгин Live», што ўдары па вайсковых аэрадромах пад Разанню (Дзягілева) і ў Энгельсе пад Саратавам нанесеныя 5 снежня з дапамогай дронаў, вырабленых Украінай.

Са слоў Арэстовіча, гаворка пра ўкраінскае БПЛА з далёкасцю палёту 1 тысяча км. На аэрадроме ў Энгельсе знішчаныя два расейскія бамбавікі і пашкоджаны адзін, пад Разанню пашкоджаны адзін вайсковы самалёт.

Апошнія навіны